Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
13 верасня 2026 года
266 422 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Ефрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава (каля 1104 — 1167) — ігумення, першая жанчына кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой (1547), пасля прылічаная да святых (1893).
Дачка князя Святаслава Усяславіча. У юнацтве адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, перапісвала кнігі, на думку некаторых даследчыкаў, і перакладала іх, а таксама вяла міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала паблізу Полацка жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз «Таропецкая ікона Божай Маці». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Лінія Кармана служыць умоўнай мяжой паміж атмасферай Зямлі і касмічнай прасторай.
- Прадстаўнікі роду рабкоў маюць афарбоўку, прыстасаваную да маскіроўкі.
- Асноўным матэрыялам для будаўніцтва абарончых замкаў часоў Гедыміна і Альгерда была цэгла-пальчатка.
- Паэт Амерыканскай рэвалюцыі славіў алкагольны напой Вест-Індыі, як ключавы тавар амерыканскага гандлю.
- Легенда Соннай Лагчыны вядома сваёй атмасферай жаху, спалучэннем фальклору і гумару.
- Адной з галоўных прыстаней на Нёмане ў Віленскай губерні з’яўлялася Мікалаева.
- Магілёўскі Беларускі нацыянальны камітэт падтрымаў стварэнне БНР.
Актуальныя падзеі
- НАСА запусціла інфрачырвоны касмічны тэлескоп «Нэнсі Грэйс Роман». (30 жніўня)
- На рэферэндуме ў Ісландыі большасць выказалася супраць перамоў аб членстве краіны ў Еўрапейскім Саюзе. (29 жніўня)
- Пасля смерці Харальда V каралём Нарвегіі стаў Хокан VIII. (28 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 81: Даміцыян пасля смерці брата Ціта становіцца рымскім імператарам.
- 1119: Памёр Глеб Усяславіч, першы князь менскі.
- 1541: Жан Кальвін вярнуўся ў Жэневу дзеля прадаўжэння царкоўных рэформ.
- 1562: Князі і баяры ВКЛ на сойме ўхвалілі прапанову аб дзяржаўнай уніі з Польшчай.
- 1706: Аўгуст Моцны выракся стальца Рэчы Паспалітай.
- 1762: Адбылася каранацыя расійскай імператрыцы Кацярыны II.
- 1922: У Лівійскай пустыні зарэгістраваны тэмпературны рэкорд (+58 °C у ценю).
- 1953: Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС.
- 1968: Албанія выходзіць з Арганізацыі Варшаўскага дагавора.
- 1994: Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, створаная ў Беларусі, прызнала пажаданасць вяртання некаторых дарэформенных норм беларускай мовы.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».